November 1st, 2017

Миры

Минск осенний



Восень прыйшла ў Беларусь
Ў родныя нашы абшары,
Птушак чароды нясуць
Лета скрозь шэрыя хмары

Восень ахутала зноўку
Кроны яркай барвой,
Што ападзе нетаропка
Перад сцюдзёнай зімой

Восень ідзе нетаропка,
Піша адвечны раман,
Кветак апошніх бярэмы
Кутае ў шэры туман...

Марына Ількевіч


Read moreCollapse )