Миры

Минск осенний



Восень прыйшла ў Беларусь
Ў родныя нашы абшары,
Птушак чароды нясуць
Лета скрозь шэрыя хмары

Восень ахутала зноўку
Кроны яркай барвой,
Што ападзе нетаропка
Перад сцюдзёнай зімой

Восень ідзе нетаропка,
Піша адвечны раман,
Кветак апошніх бярэмы
Кутае ў шэры туман...

Марына Ількевіч























ВИА " Песняры" Каб любіць Беларусь нашу мілую
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць!
Сакавітыя пожні мурожныя
He заменіш нічым і нідзе,
I зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы двор прывядзе...