Миры

Минск осенний



Восень прыйшла ў Беларусь
Ў родныя нашы абшары,
Птушак чароды нясуць
Лета скрозь шэрыя хмары

Восень ахутала зноўку
Кроны яркай барвой,
Што ападзе нетаропка
Перад сцюдзёнай зімой

Восень ідзе нетаропка,
Піша адвечны раман,
Кветак апошніх бярэмы
Кутае ў шэры туман...

Марына Ількевіч























Да, осень! Безмятежное впечатление.
Стихи на белорусском не могу к сожалению легко воспринимать)
Шкадую вядома, што не ўспрымаеце, але ўсё роўна спадзяюся, што разумееце)